Амаль з кожнага імбрыку можна пачуць гаворку пра серыял "Chernobyl".
Шмат публікацый у фэйсбуку прысвечана уражанням ад фільму, ад палітыкі савецкіх уладаў, фактам, якія адкрыта паказаны ў фільме.

Але, што больш уражвае, ніводны не кажа пра тое, што, па сутнасці, зараз у Беларусі адбываецца тое ж самае.
І амаль усе маўчаць. Будуецца новая АЭС, але людзей палохае тое, што было.
Гэта нацыянальная рыса беларусаў такая?
Шчыра эмацыянальна ўражвацца па прошлай трагедыі, але не заўважаць тое, што трагедыя разгортваецца менавіта зараз.
І менавіта зараз мы зноўку рызыкуем будучыняй наступных пакаленняў.
Ўсе часцей узгадваюцца радкі з песні N.R.M
"Усе ўсяго баяцца. Хутка саміх сябе баяцца будзем".