У адкрытым доступе з'явілася першая серыя міні-серыяла "Чарнобыль" ад HBO. Ўсім неабыякавым да чарнобыльскай трагедыі вельмі рэкамендуем да прагляду.

Вельмі своечасова - хоць і цяжка пра ўсё гэта чытаць і глядзець, але зараз самы зручны час, каб узгадаць тых людзей і тое, што яны перажылі.

 

Падзеі перададзены, на здзіўленне, дакладна.

Хочацца спадзявацца, што больш такога не паўтарыцца і што ніколі больш не прыйдзецца нам ваяваць з нябачным ворагам. Наступствы Чарнобыля будуць разграбаць яшчэ нашыя ўнукі і праўнукі, губляючы сваё здароўе.

Цікава, ці добра засыпаюць тыя, хто так старанна хаваў ад людзей інфармацыю і не паведаміў аб банальных мерах бяспекі пры наяўнасці радыяцыі ... І ў першую чаргу думалі  пра партыю, пра Леніна, пра справаздачы, якія трэба будзе прадаставіць у ЦК, а не пра людзей, жывых, сапраўдных.