Перад чарговай гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС мы пачынаем серыю нататкаў на гэтую тэму.

Высновы і гістарычныя паралелі ў сувязі з Чарнобыльскай аварыяй. Кажуць, ёсць дзяржавы і мястэчкі, якія застываюць у часе. Мястэчка Чарнобыль застыла назаўжды ў 1986 годзе. Нягледзячы на тое, што вядомае развіццё ёсць, але, нажаль, з моманта абрання першага прэзідэнта, Беларусь фактычна таксама застыла ў часе. Краіна не развіваецца, а перафарбоўвае рэшткі Савецкага часу.

 

Вось, як глядзяць на Беларусь латвійцы:

1

1

1


 а вось - як выглядае застылы 1986 год у Чарнобылі

1

1

1

Апрэч іншага, аварыя на Чарнобыльскай АЭС выкрыла адну з найвялікшых жудасных праблем савецкай улады - а менавіта - поўную адсутнасць галоснасці і адкрытасці распаўсюду масавай інфармацыі.

Чарнобыльская АЭС была найбуйнейшай у былым Савецкім Саюзе. Для Украіны гэта быў ганаровы аб'ект рэспубліканскага значэння. Такім мае быць для Беларусі і гэтая АЭС. Як вядома, калі будуецца аб'ект дзяржаўнай важнасці, такія паказчыкі як тэхналагічная завершанасць аб'екта адыходзіць на другі план перад таймінгам.

Які вынік гігантызму?  Выкід радыёактыўных рэчываў пасля аварыі на ЧАЭС адзначан на ўзроўні да 50 млн. Кюрі, што ў 400-500 разоў перавышае паказчыкі радыацыі пасля бамбардзіроўкі Хірасімы ў 1945 годзе. Катастрофе быў прысвоены максімальны, 7-ы ўзровень небяспекі, па Міжнароднай шкале ядзерных падзей. Па дадзеным МАГАТЭ колькасць загінулых пад час аварыі налічвае да 4 тысячаў чалавек.

Нават пры відавочных імгненных наступствах савецкія, так бы мовіць, мас-медыя не адважыліся напісаць праўду. Нажаль, анты-прыкладам галоснасці сярод СМІ стала Беларусь. Ніжэй прыводзім цытаты з савецкіх газет 33-гадовай даўніны ад 29 красавіка 1986 года:

  • "Ад Савета Міністраў СССР. На Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася аварыя. Пашкоджаны адзін з атамных рэактараў. Прымаюцца меры па ліквідацыі наступстваў аварыі. Пацярпелым аказваецца дапамога. Створана ўрадавая камісія".
  • "Па дадзеных рэспубліканскага Упраўлення па гідраметэаралагічнага кантролю навакольнага асяроддзя, перасоўванне паветраных мас з раёна аварыі выклікала перавышэнне натуральнага фону выпраменьвання ў шэрагу абласцей на 20-2000 мікрарэнтген у гадзіну (у г .. Кіеве 7-00 1986/05/01 550-1200 мікрарэнтген у гадзіну)".


Праўду аб аварыі распавялі заходнія СМІ, а перадусім - радыё Свабода. Цягам часу вакол Чарнобыльскай АЭС паўстала г.зв. 30-кіламетровая зона - запаведнік. Палова зоны знаходзіцца ва Украіне, другая палова - на Беларусі. Ці здолеў сучасны беларускі ўрад засвоіць ўрокі трагедыі?  Хутчый - не.

Беларусь мэтанакіравана будуе зону інфармацыйнай і фізічнай бяспекі вакол АЭС ужо зараз. Здарэнні на АЭС (напрыклад, загібель працоўных) вельмі старанна хаваюцца беларускімі дзяржаўнымі СМІ. Каб зразумець, як не варта рабіць, прыгадаем, як хаваў праўду аб Чарнобылі Савецкі Саюз.

СССР хавала інфармацыю і з'явілася яна толькі ўвечары 28 красавіка. І тое па прычыне таго, што прымушала паведаміць пра аварыю шведская арганізацыя “Форсмак”. Сістэма бяспекі станцыі пачала падаваць сігналы аб радыяцыйным забруджванні. Калі высветлілася, што забруджванне не звязана з самой станцыяй, у напрамку ветру вылучылі здагадку пра аварыю на ЧАЭС. Спробы даведацца пра сітуацыю па дыпламатычных каналах нічога не далі.
Толькі тады, калі шведы прыгразілі падаць афіцыйны запыт у МАГАТЭ, СССР быў вымушаны паведаміць аб аварыі.


                                                                                                      Працяг у наступных артыкулах