Прапануем для чытання і абмеркавання твор, які мае не толькі свайго чытача, але і гледача. Чытаем “Радзіва "Прудок". Дзённік” Андруся Горвата.

 Гэтая кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэтая кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.

Вось і паспрабуем пагутарыць аб усім гэтым.

Далучайцеся!