Выратаванне поні Манюні трывае. Як вызначылася, праблема не толькі ў капытах. Зараз Манюня знаходзіцца ў Мінску на стацыянарным лячэнні. Колькі часу прабудзе Манюня ў Мінску – не вядома. Манюня надта слабая і яе аналізы дрэнныя.

 

На саўгасе “Зара” Манюня была даведзена да жудаснага стану.

Пацвярджаюць гэтае вынікі аналіза крыві:

- па-першае, у Манюні нізкі крэацін, што сведчыць аб адсутнасці бялковага запасу цягліц;

- Высокі КФК і ЛДГ - звычайна гэта вострае становішча, а ў Манюні яно пастаянна – гэта “сіндром сціскання” -  у жывёл “міаглабінурыя”;

- слаба працуе падстраўнікавая.

Зараз Манюня пад шчыльным наглядам адмыслоўцаў. Спадзяемся, што Манюня ачуняе.

poni 05022018