27 снежня пачалася гісторыя Манюні і Анастасіі. На бойню ў Мазыры (Беларусь)

прывезлі поні, зусім маладую, але з велізарнымі доўгімі капытамі. Поні з саўгаса “Зара”. Адсюль перыядычна адвозяць поні на забойства, бо жывелаў разводзяць, але іх капытамі, нажаль ніхто не займаецца. Напэўна, на думку кіраўнікоў саўгаса, прасцей забіць поні, чым запрасіць кваліфікаванага спецыяліста.

Сітуацыя жахлівая і мы лічым, што нельга не звяртаць увагі на такое жудаснае абыходжанне з жывеламі. Але мы разумеем, што тут пашанцавала і аб гэтым здарэнні стала вядома. Колькі яшчэ усяго замоўчваецца?! Крыху гісторыі пра Манюню. 27 снежня муж Анастасіі паехаў на камбінат, каб забраць маленькую поні, якая не магла ісці. Шмат працы наперадзе чакала Анастасію, яе мужа і поні Манюню.

 

manunya

manunya2

 

У выпадку з маленькай поні Манюняй мы назіраем канкрэтныя дзеянні з боку адказных супрацоўнікаў саўгаса-камбіната "Зара", якія прыводзяць да калецтва поні.

Арт. 339/1 КК РБ ўтрымлівае нормы, якія наўпрост забараняюць дзеянні альбо бяздзейнасць, якія могуць пацягнуць гібель або калецтва жывёлы. Гэтая жа норма паказвае, што пакаранне за гэтыя дзеянні прадугледжаныя пры наяўнасці вельмі шырокага спектру намераў, пры гэтым справядліва вызначае гэтыя памкненні як «нізкія альбо ганебныя». 
У пазамінулым годзе у Пінску ў судзе прызныны вінаватым мінак за жорсткае абыходжанне з жывёлай.
Па ч. 1 і ч. 2 арт. 339-1 суд прызначыў яму год пазбаўлення волі ўмоўна з гадавым выпрабавальным тэрмінам. Мужчына з хуліганскіх меркаванняў застрэліў 2 сабак і панёс пакаранне. Аднак варта заўважыць, што тут ініцыятарам ўзбуджэння крымінальнай справы, быў гаспадар аднаго з застрэленых сабак.

Узнікае пытанне: з якой прычыне саўгас “Зара” аддае знявечаных жывёл на мясакамбінат? І адказ, нажаль, відавочны. 
Навошта плаціць ветэрынарам, навошта купляць лекі, калі жывёла захварэла і лячыць немагчыма, то навошта купляць прэпараты для гуманнага ўсыплення, навошта марнаваць грошы на ўтылізацыю жывёлы, якую усыпілі, калі можна, скарыстаўшыся яго калецтвам, яшчэ і трохі зарабіць! Гучыць жудасна.

З пунктe гледжання КК РБ ёсць падставы казаць аб наяўнасці карыслівых намераў.
Калі так, тады вышэйсказанае ўтрымлівае злачынства згодна з арт. 339/1 Крымінальнага Кодексу РБ.
«Наогул жа, запэўнівае спецыяліст, такія выпадкі, калі ім поні даводзілася адпраўляць на мясакамбінат, за апошнія пяць гадоў можна пералічыць на пальцах адной рукі». Нагадаю, усяго ў іх пагалоўе поні складалася з 15 асобін, г.зн. на мясакамбінат адпраўлена больш за 30% пагалоўя !!!
Вось і атрымліваецца, што ў адным выпадку закон працуе, а ў іншым наяўна не.