Таварыства “Mladabelarus” праводзіць шэраг мерапрыемстваў, мэта якіх: 
- засяроджанне ўвагі на праблемах сучаснай Беларусі;
- пашырэнне сферы ўжывання беларускай мовы;
- захаванне і распаўсюджванне беларускай культуры і традыцый.

Таварыства ў сваёй дзейнасці не забываецца таксама на праваабарончыя мерапрыемствы: 
- ахова жывёл; 
- барацьба за экалогію; 
- абарона беларускай мовы.


План нашых мерапрыемстваў на 2019 год:

  1. Правядзенне конкурсу сярод вучняў беларускамоўных школ Латвіі да Дня Волі 25 сакавіка.
    Задача конкурсу ­- пошук і выяўленне лепшага юнага чытальніка верша Максіма Багдановіча “Пагоня” сярод вучняў беларускамоўных школ Латвіі.
  2. Канферэнцыя “Гісторыя аварыі на ЧАЭС і небяспекі ў сувязі з будаўніцтвам гэтак званай БелАЭС” з удзелам спецыялістаў
    з Беларусі і Украіны.
  3. Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 95-годдзю з Дня народзінаў Васіля Быкава 19 чэрвеня.
  4. Аналітычны семінар на тэму: “Галадамор у Беларусі і Украіне, дэпартацыі з Латвіі, Літвы, Беларусі і Украіны”.