Гартаючы каляндар, можна заўважыць, што практычна на кожны дзень прыпадае памятная дата.
Гісторыя Беларусі напоўнена знакавымі падзеямі, пра якія варта памятаць і ўзгадваць. Спадзяемся, вы падзяляеце з намі важнасць кожнай з іх.

22 сакавіка - Дзень памяці Кастуся Каліноўскага 
Кастусь Каліноўскі - кіраўнік паўстання 1863-1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы.

Постаць яго спрабуюць ачарніць, адносячы па нацыянальнасці да палякаў.

Але мы ведаем, што Кастусь Каліноўскі - гэта беларускі герой.

У Беларусі ў гонар Каліноўскага названыя вуліцы ў Свіслачы, Менску, Горадні, Слуцаку, Пінску, Пружанах і інш. гарадах.

25 сакавіка - святкуем Дзень Волі, Дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У 2019 годзе БНР споўніцца 101 год. 

15 ліпеня – дзень Грунвальдскай бітвы, у якой аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства перамагло Тэўтонскі ордэн.

8 верасня – легендарная бітва пад Оршай, у якой войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага разбілі войска Маскоўскай дзяржавы.