18 лістапада 1918 года быў падпісаны Акт аб Незалежнасці Латвійскай Рэспублікі. Праграма святкавання складаецца з мноства мерапрыемстваў і праэктаў у сфэры культуры, адукацыі, спорту, будаўніцтва, турызму. Некаторыя з іх пачаліся ў 2017 годзе, частка будзе пряцягвацца ажно да 2021 года. Краіна жыве са знакам "Латвія 100 год" цягам бягучага з 18 лістапада 2017 году штодзённа.
Падрабязней:Латвія: 100-годдзе незалежнасці - нататкі для Беларусі
У сучасным грамадстве большасць краін імкнуцца да ўсталявання такога дзяржаўнага ўпарадкавання, якое б найбольш поўна адпавядала дэмакратычным ідэалам.
Традыцыйна тэрмін «дэмакратыя» трактуецца адным словам – народаўладдзе, зыходзячы з прамога перакладу грэчаскіх каранёў: «demos» – народ і «crates» – улада.
“Вы” ці “вы” – вось у чым пытанне
Пакуль Юры Дудзь захапляецца беларускай мовай і беларускімі дзяўчатамі, у самой Беларусі сутыкнуліся з непаважлівым стаўленнем да напісання займенніка “Вы” у якасці зварота ў афіцыйных дакументах.
Разглядаем правілы.
Службовы ліст – гэта абагуленая назва для розных па змесце дакументаў (адкрыты зварот, пацвярджэнне, адмова, паведамленне, адказ на запыт і г.д.), якія выдзяляюцца ў адну групу на той падставе, што ўсе яны служаць сродкам зносін паміж юрыдычнымі (дзяржаўнымі органамі) і фізічнымі (грамадзянамі) асобамі.
Службовы ліст – гэта важная частка дзелавой перапіскі. Галоўная мэта службовага ліста – пераканаць, паказаць, растлумачыць што-небудзь, каб аўтару дабіцца жаданага выніку ад адрасата.
Пры звароце да адрасата нельга забывацца на маўленчы этыкет, галоўная задача якога – выражэнне ветлівасці, павагі і сапраўдных намераў. Таму недапушчальнымі з’яўляюцца праявы бестактоўнасці і некарэктнасці пры выбары формы звароту.
Аўтар Уладзіслаў Іваноў - палітолаг, этнолаг, выкладчык ЕГУ (Вільня), даследнік віцебскіх старавераў.
Паўстанне на чале з К. Каліноўскім справакавала ня толькі рэакцыю царызму на беларускіх землях, а перадусім нацыятворчыя працэсы, якія запознена, але прывялі да фарміравання беларускай нацыі. Вельмі цікавай у гэтым рэчышчы з’яўляецца этналагічная і гістарычная рэканструкцыя і новы аналіз этнаграфічна-статыстычных дадзеных ХІХ ст., што датычыць беларускага стараверства, якое неадназначна апісваецца этнографамі, гісторыкамі, публіцыстамі, статыстамі і рэлігійнікамі. З аднога боку, стараверы – расейскія прыбышы, альбо прыбышы з Масковіі, а таму ворагі ідэі ВКЛ і адданыя праваднікі расейскасці, царызму. З іншага боку, гнаныя з Масковіі і знайшоўшы прытулак на беларускіх землях, многія стараверы інтэграваліся, нават асіміляваліся з беларусамі. І падчас паўстання 1863-64 гг. далёка не ўсе стараверы падтрымлівалі царызм. Статыстычныя, публіцыстычныя і этнаграфічныя звесткі ХІХ ст. ілюструюць гэтую двухсэнсоўнасць ролі стараверства Беларусі. У дадатак, статыстыка, а потым і першы перапіс Расейскай імпэрыі прадэманструюць пэўную беларусізацыю старавераў, іх актыўны ўдзел у нацыятворчым беларускім працэсе.
Падрабязней:Роль стараверства Беларусі ў паўстанні 1863-64 гг.